Юбілей песняра

Юбілей песняра

12 июля 2012, 13:00
1322
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла вечарына да 130-годдзя Янкі Купалы. Удзел у праграме прынялі літаратурна-прапагандысцкая група бібліятэкі і актыўныя чытачы (Алена Галабурда, Валянціна Ярмушэвіч і інш.).

Вершы песняра прачытаў вучань СШ №1 Ігар Якубовіч. Былі паказаны відэазапісы на юбілейную тэму, разгорнута тэматычная выстава, адбылася віктарына.