Почему я так поступаю?
13 июля 2012, 09:04

Почему я так поступаю?

Честно говоря, значительная часть блогов и “живых журналов” (но не все!) почему-то ассоциируется у меня с времяпровождением людей, которым нечем заняться, вот они и начинают ежедневно изливать свои впечатления в интернете… Наверно, был прав недавно ушедший из жизни классик мировой фантастики Рэй Брэдбери, который в одном из интервью неодобрительно отозвался о роли интернет-общения (в том числе социальных сетей) в жизни писателей и других творческих людей. А сказал он примерно так: “Если ты писатель, то пиши, работай над своими произведениями, а не трепись с людьми по всему миру”.
Поделиться

Тем не менее по настоятельному (!) совету руководства “Информ-прогулки” приходится и мне начинать свой “блог”. Поразмыслив, решил сделать его на определённую тему (во всяком случае, пока), а именно — посвятить истории нашей Лунинетчины, краеведению. Различных публикаций и изданий за минувшие годы подготовил и выпустил немало — хватает в них разнообразной информации для тех, кто понимает, что Лунинец — это не только “базар-вокзал-милиция”, но и край со своим богатым прошлым. Поэтому попробуем с помощью сайта “ИП” сделать изыскания лунинецких краеведов и историков, в том числе автора этих строк, более доступными для любого желающего.

А начнём с обобщающего очерка по истории краеведения на Лунинетчине, который в этом году был опубликован в альманахе литераторов Брестчины “Жырандоля-4”. Объём очерка довольно приличный, поэтому материал разбит на несколько частей. Закончим с этой публикацией — будут другие. А со временем, не исключено, на основе этого блога возникнет целый “мини-сайт” по истории нашего края.

 

ЛУНІНЕЧЧЫНА Ў КРАЯЗНАЎЧЫМ ПРАЦЭСЕ. Частка 1

Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці, як і іншыя, мае свае пэўныя адметнасці. Гэта адзін з найбуйнейшых па плошчы раёнаў Беларусі, тут пражывае каля 80 тысяч чалавек. Ён размешчаны на мяжы некалькіх абласцей, гістарычна-этнаграфічных і культурных рэгіёнаў.

Зразумела, што Лунінецкі край прыцягваў увагу навукоўцаў, у тым ліку этнографаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў. Дастаткова прыгадаць працаваўшых тут у пачатку XX стагоддзя Я.Карскага, А.Сержпутоўскага, І.Сербава, працы якіх прысвечаны Лунінеччыне. Дарэчы, у 2005 годзе дзякуючы аднаму з ураджэнцаў Лунінеччыны, прадпрымальніку, была перавыдадзена кніга Ісаака Сербава «Вічынскія паляне. Матэрыяльная культура. Этнаграфічны нарыс Беларускага Палесся» (першае выданне — 1928 год), што была ўжо бібліяграфічнай рэдкасцю.

У 1920-30-я гады на тэрыторыі раёна плённа працавалі знакамітыя польскія этнографы і фатографы Ю.Абрэмбскі, С.Бохніг, заснавальнік Пінскага музея Раман Гарашкевіч і інш. Сабраныя імі матэрыялы, шматлікія фотаздымкі праз шмат год далі магчымасць выдаць у Польшчы альбом «Палессе ў фотаздымках 20-30-х гадоў» (Варшава, 1997). Можна адзначыць і іншых навукоўцаў, так ці інакш (не толькі праз экспедыцыі) звязаных з Лунінеччынай. Напрыклад, вядомы ў рэспубліцы фалькларыст Анатоль Сямёнавіч Фядосік у 1949-55 гадах быў дырэктарам Сінкевіцкай школы. Частка з лунінецкіх краязнаўцаў, на жаль, ужо пайшла з жыцця. Сярод іх — Георгій Аляксандравіч Вайдрах (1925-1992), які з 1968 года працаваў у Брэсцкім педінстытуце, стаў кандыдатам гістарычных навук. Многія публікацыі і даследаванні Г.Вайндраха скарыстаў і развіў яго паслядоўнік Мікалай Мікалаевіч Калінковіч (1950-1990), аўтар каля дзесятка кніг, сярод якіх краязнаўцаў найперш цікавяць два выданні «Лунінец» (1981, разам з В.Літвінчуком; 1990) і кніга «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985). Ураджэнец Лунінца Ігар Цітовіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-39)».

Сярод найбольш актыўных і плённых краязнаўцаў можна вылучыць Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча, Васіля Мікалаевіча Туміловіча, Яўгена Іванавіча Хвастова, Івана Аляксеевіча Панасюка і іншых. Сярод найбольш перспектыўных, паводле майго меркавання, кірункаў краязнаўчых даследаванняў у апошнія гады можна вылучыць вывучэнне «польскага» перыяду ў жыцці Лунінца і раёна, якім вельмі плённа займаецца Леў Леанідавіч Коласаў. Кола яго даследчыцкіх інтарэсаў вельмі шырокае, у тым ліку вывучэнне гісторыі знікнуўшых або рэдкіх цяпер прафесій, гісторыі пошты і чыгункі, будынкаў і вуліц Лунінца і г.д. Васіль Туміловіч фактычна «ўзняў з нябыту» вядомую ў 1930-я гады праваслаўную пісьменніцу Софію Прорвіч, сабраў яе творы, аднавіў біяграфію. Таццяна Канапацкая працуе над нарысамі аб лунінецкіх сем’ях, прасочваючы іх гісторыю на працягу некалькіх пакаленняў. У 2006-2011 гадах яна выдала з дапамогай шэрагу арганізацый і прадпрыемстваў раёна чатыры краязнаўчыя зборнікі “Лунінецкая памяць”, якія, па задуме складальніка, з’яўляюцца дадаткамі да кнігі “Памяць. Лунінецкі раён”. Паралельна яна ладзіць штогадовыя краязнаўчыя канферэнцыі памяці Міколы Калінковіча.

У апошнія гады ўзрос інтарэс да так званай «гісторыі паўсядзённасці», да гісторыі асобных рэгіёнаў, населеных пунктаў — і Лунінецкі раён не з’яўляецца ў гэтым сэнсе выключэннем. Навукова-даследчая і краязнаўчая работа, якая тут вядзецца, бясспрэчна, мае шмат агульных рысаў з іншымі рэгіёнамі нашай краіны. Ёсць, аднак, і некаторыя адметнасці. Па-першае, даследчая праца на Лунінеччыне вядзецца пры адсутнасці рэгіянальных навуковых ці вышэйшых навучальных устаноў. Таму асноўная стаўка робіцца на намаганні грамадскасці. Па-другое ж, нават пры адсутнасці адпаведнай матэрыяльнай і фінансавай базы, мясцовым гісторыкам і краязнаўцам ўдалося абагульніць вынікі сваёй працы шляхам выдання серыі краязнаўчых зборнікаў і іншых брашур.