Байкерскі фэст у Нясвіжы
У культурнай сталіцы Беларусі - старажытным Нясвіжы - у мінулую суботу адбыўся чарговы міжнародны фестываль байкераў. Арганізатар мерапрыемства, як і ў папярэднія разы, - мотаклуб Desperados.

Розныя людзі, разнастайная тэхніка… Можна было пабачыць матацыклы часоў СССР, “жалезных коней” вытворчасці краін сацыялістычнага лагеру, а таксама самыя розныя мадэлі з Еўропы, Амерыкі і, вядома ж, з Японіі. У праграме фестывалю самыя разнастайныя мерапрыемствы. А ў фінале прайшоў парад байкаў.