Купім, нікуды не дзенемся…

Купім, нікуды не дзенемся…

19 июля 2012, 14:00
618
У Беларусі з 15 ліпеня павысіліся на 10% адпускныя цэны на хлеб і батоны.

Гэта прадугледжана Пастановай Міністэрства эканомікі ад 29 чэрвеня 2012 года №60. Гаворка ідзе пра ржаны і ржана-пшанічны хлеб айчыннай вытворчасці, а таксама пра батоны і хлебцы з пшанічнай мукі з утрыманнем цукру і тлушчу ў суме не больш за 14% вагой 300 г і больш.