На пераправе спраў хапае
19 июля 2012, 14:00

На пераправе спраў хапае

На берагах Прыпяці працягваюцца будаўнічыя работы. У стадыі заканчэння многія аб’екты. Галоўны інжынер КУП “ЛунінецрайУКС” Анатоль Клопат паведаміў, што ў той частцы работ, за якія адказвае гэтая ўстанова, да канца ліпеня будзе ўсё зроблена. Паром ужо на месцы, кацер, домік лодачніка, прычалы гатовы.
Поделиться

Што тычыцца пад’язной дарогі, то за яе адказваюць іншыя ведамствы… На другім беразе таксама актыўна ідзе будаўніцтва. Але тут шмат трэба зрабіць для добраўпарадкавання. Будзем спадзявацца, што ўжо ў жніўні лунінчане і госці раёна намнога скароцяць шлях пры паездцы на Століншчыну і ва Украіну…