Сустрэча сяброў

Сустрэча сяброў

19 июля 2012, 14:00
630
На мінулым тыдні дэлегацыя Лунінеччыны на чале са старшынёй Лунінецкага райсавета Віталём Адзішчавым пабывала ў горадзе Палескі Калінінградскай вобласці (нагадаем, што Калінінград - гэта былы Кенігсберг; у Расіі ёсць яшчэ адзін Калінінград - пад Масквой).

14 ліпеня Палескі адзначаў свята горада, на якое прыехала нямала дэлегацый. На вялікай святочнай сцэне прывітальнае слова прамовіў і госць з Лунінеччыны. Ён уручыў прадстаўнікам горада віншавальны адрас і сувеніры. Былі падведзены вынікі конкурсаў на лепшую сядзібу, лепшы балкон, творчага конкурсу «Славянскі вянок». Адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, прыём гасцей кіраўніцтвам горада.