Лунінеччына ў першым паўгоддзі
Прамысловасць: аб’ём вытворчасці склаў 96,3% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Запасаў гатовай прадукцыі на складах — на 65.279 млн. рублёў, або 49,6% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці.
Сельская гаспадарка: вытворчасць павялічылася на 104,3% да адпаведнага перыяду мінулага года. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 2.891 тону (летась — 2.949); малака надоена 30.328 тон (28.411).
Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал былі 303,8 млрд. рублёў, гэта 73,5% да адпаведнага перыяду леташняга года. Уве-дзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 14.394 м2 (2011 — 10.343).
Гандаль: рознічны таваразварот склаў 432,7 млрд. рублёў (летась — 222,7). Знешні гандаль вырас у студзені-маі да 40.590,3 тысячы долараў (летась — 37.468,6).
Фінансы: чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 45.618 млн. рублёў (летась — 49.782); рэнтабельнасць продажаў — 8,2% (летась — 9,5); у прамысловасці — 7,8% (13,2); у сельскай гаспадарцы — 15,2%; удзе-льная вага стратных арганізацый — 13,3% (летась — 11,7). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах склала 9.954 млн. рублёў (7.633).
Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 красавіка 2.885 м2 маёмасці.
Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата — 2. 677,1 тыс. рублёў (у 2011 годзе – 1.356,6). Рэальная зарплата — 98,6% да адпаведнага перыяду леташняга года.