«Чорны замак Альшанскі…»

Чорны замак Альшанскi. Месяц нырае ў хмарах.
Вежы туманныя ў змроку сны аб мiнулым мараць.
Слухаюць вецер золкi, вой далекi ваўчыны,
Слухаюць, як на мурах са страху трасуцца асiны:
У, як цiха i мёртва! У, якi змрок глыбокi!
Цiха! Ты чуеш здалёку ў аркадах бязгучныя крокi!
Кожную поўнач такую ў замку, што стыгне ад жаху,
Па галерэях праходзяць дама з чорным манахам.
Уладзiмiр Караткевiч
Я не пабачыў ні белай дамы, ні чорнага манаха, нават іх прывідаў не было відаць, не чуваць нічыіх крокаў. Хоць прыехаў я ў гэтае цудоўнае мястэчка Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці яшчэ на золку — не толькі па ўражанні, але і па фотаздымкі.
Уражваюць руіны былога замка Сапегаў XVI-XVII стагоддзяў з фрагментамі абарончых збудаванняў. Маросіць дожджык, бязлюдна і ціха навокал. І ад гэтага яшчэ болей шчыміць сэрца. Аб тым, што тут помнік гісторыі, нагадвае толькі адпаведная шыльда — і болей нічога. Навокал заняпад і разбурэнне.