Да зімовага сезона

Да зімовага сезона

Пры складанні плана падрыхтоўкі да чарговага ацяпляльнага сезона былі ўлічаны агрэхі і станоўчыя бакі папярэдняга года. Пасля правядзення чарговых выпрабаванняў ухілены ўсе парывы цеплавых сетак.

Каб не было зрываў з цяплозабеспячэннем зімой, ужо сёння вядзецца прафілактычны рамонт і замена абсталявання трубаправодаў цеплавых сетак, сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння, запорнай арматуры. Важныя моманты: прамыўка квартальных і ўнутрыдамавых сістэм, паверка кантрольна-вымяральных прыбораў.

Мерапрыемствы па энергазабеспячэнні немагчыма ўявіць без аўтаматычных рэгулятараў тэмпературы, без уцяплення дзвярэй, вокнаў, падвалаў.

Спажыўцы, якія карыстаюцца сеткавай вадой для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, вядуць рамонт цеплавой ізаляцыі на цеплапровадах і выконваюць іншыя работы па змяншэнні затрат цеплавой энергіі.

Між тым многія не спяшаюцца правесці работы своечасова, згодна з графікам падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду 2012-2013 гадоў, дзе кожнай юрыдычнай асобе вызначана пэўная дата. Так, на цяперашні час значна адстаюць ад графіка Лунінецкае і Мікашэвіцкае ЖКГ, а таксама раённы аддзел адукацыі.

На жаль, у раёне ёсць яшчэ арганізацыі, якія не разлічыліся за спажытую цеплавую энергію: КБА, РАА і інш. Гэта абцяжарвае падрыхтоўку цеплакрыніц і цеплавых сетак да ацяпляльнага сезона.

Электранагляд Лунінецкага раёна яшчэ раз заклікае як юрыдычных, так і фізічных асоб выконваць падрыхтоўчыя работы своечасова і прытрымлівацца народнай мудрасці: рыхтуй сані летам, а воз зімой.