Лагішын

Лагішын

Пасёлак знаходзіцца на аўтадарозе Р-6 Пінск - Івацэвічы. Вядомы з 1552 года. У XVII ст. паселішча належала Радзівілам.

У канцы XVI — пачатку XVII ст. Лагішын атрымаў магдэбургскае права. З 1633 года мае герб — на блакітным полі выява ваўка на ласіных нагах. Некалі там існаваў кляштар базылянаў. Пасля Радзівілаў Лагішынам валодалі Агінскія, Любецкія. З 1886 года Лагішын — цэнтр воласці. Мелася школа, царква, капліца, сінагога, было шмат крам. У 1921-1939 гадах — цэнтр гміны Пінскага павета Палескага ваяводства. А з 1940 па 1962 год — цэнтр Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР, да якога належала некаторая частка цяперашняга Лунінецкага раёна.  У 1962 годзе Лагішын далучаны да Пінскага раёна.

Мясціны ў наваколлях Лагішына маляўнічыя, а само паселішча багата на гістарычныя падзеі. Найбольш вядомыя помнікі архітэктуры — Свята-Прэабражэнская царква (1845 год) і касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1909 год).

Касцёл