Пад гукі дуды

Пад гукі дуды

09 августа 2012, 13:00
1454
Днямі на Лунінеччыну завітала група творчых людзей, якія цікавяцца нацыянальнай гісторыяй, культурай і дойлідствам.

Падобныя вандроўкі пастаянна ладзяць кіраўнік этнагістарычнага цэнтра “Явар” Ірына Клімковіч і былая супрацоўніца акадэмічнага Інстытута гісторыі, кандыдат навук, адзін з вядучых беларускіх археолагаў Людміла Дучыц. У сферы цікаўнасці гасцей — найперш старажытныя храмы, іншыя культавыя і сакральныя мясціны (у тым ліку могілкі, крыніцы, камяні і г.д.). Па падліках Л.Дучыц, цяперашняя вандроўка (перад Лунінеччынай госці завіталі ў Петрыкаўскі і Жыткавіцкі раёны) — 122-я на рахунку арганізатараў. Дарэчы, адным з вынікаў падобных падарожжаў стала сумесная кніга І.Клімковіч і Л.Дучыц.

Сярод удзельнікаў групы на гэты раз былі вядомыя літаратары Аксана Спрынчан (ураджэнка Лунінца) і Максім Клімковіч, гісторык і музыка Яраш Малішэўскі, дацэнт БДПУ імя М.Танка, кандыдат філалагічных навук Юлія Гурская ды інш.

У нашым раёне госці наведалі амаль усе вясковыя храмы, што захаваліся з мінулых стагоддзяў (найбольш уразілі іх старэйшая на Лунінеччыне Свята-Георгіеўская царква ў Сінкевічах), пазнаёміліся з цікавымі мясцінамі прыроды, здзейснілі экскурсію і па вуліцах Лунінца. А Яраш Малішэўскі (які, дарэчы, як раз адзначаў свой дзень народзінаў) выканаў для сяброў некалькі мелодый на дудзе ля хаты па вуліцы Гагарына (былой Царкоўнай), дзе калісьці нарадзілася ягоная жонка.

Последние новости