БАЖынкі-2012. Пад знакам «пірацтва»
31 августа 2012, 12:00

БАЖынкі-2012. Пад знакам «пірацтва»

На хутары ў адным з раёнаў Мінскай вобласці прайшло БАЖынаўскае свята пад знакам журналісцкага ( і не толькі) «пірацтва». У спартыўна-культурных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 30 БАЖаўцаў. Былі сярод іх і тры прадстаўнікі Лунінецкай філіі.
Поделиться

Свята адкрылі апранутыя ў пірацкія касцюмы старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна і галоўны рэдактар часопіса “Абажур” Уладзімір Дзюба. Пасля чаго ўдзельнікі шляхам выцягвання са скрынкі рознага колеру хустачак падзяліліся на каманды. Сталася так, што ў камандзе аранжавых (6 чалавек) апынуліся тры прадстаўнікі Лунінецкай філіі (Андрэй Вышынскі, Вікторыя Луд і Андрэй Сыцін). Пасля выбару лідараў каманд вядучыя «піраты» па-свяцілі іх у капітаны і выдалі ўсе неабходныя атрыбуты.

Гаспадар сядзібы - паэт і музыкант Алесь Лось

Пасля абеду юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журна-лістаў” Андрэй Бастунец правёў тэматычны семінар па пытаннях аўтарскага права.

А потым пачаліся спартыўныя гульні — футбол, валейбол, стральба з лука, перацягванне каната, эстафета. Вечарам прайшлі інтэлектуальныя забавы: прэзентацыі каманд, выступленне ансамбля эзатэрычнага шансона “Нагуаль” ды захапляльнае fire-шоў.

Захапляльнае fire-шоў

У суботу адбыўся сплаў на байдарках, а таксама былі падведзены вынікі свята. Каманда аранжавых (“Трэцяе вока”) доўгі час ішла на першым месцы. Але ў канчатковым заліку заняла другое.

Наогул, абстаноўка была прыемнай і добразычлівай, хаця ўдзельнікам прыйшлося папацець.

Віка Луд

Перад паходам  на байдарках