Лунінеччына: паказчыкі за сем месяцаў
Прамысловасць: аб’ём вытворчасці склаў 97,2% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 67.203 млн. рублёў. Гэта 49,6% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці.
Сельская гаспадарка: вытворчасць павялічылася на 117,9% да адпаведнага перыяду мінулага года. Так, на 1 жніўня намалочана зерня (без кукурузы) 37.379 тон (летась — 18.936). Рэа-лізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 3.306 тон (летась — 3.378); малака надоена 35.312 тон (летась — 33.318).
Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал былі 348 млрд. рублёў, гэта 67,8% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-ліпень) — 243,4 тысячы долараў (2011 — 232,5). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 23.324 м2 (2011 — 18.563).
Гандаль: рознічны таваразварот склаў 522,4 млрд. рублёў (летась — 273,3). Гэта 100,3% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём у студзені-ліпені быў 48.007,7 тысячы долараў (летась — 48.777,4). Экспарт — 33.448,5 тысячы долараў, імпарт — 14.559,2, сальда — 18.889,3.
Фінансы: чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 77.938 млн. рублёў (летась — 64.777); рэнтабельнасць продажаў — 9,1% (летась — 10,2); у прамысловасці — 9,5% (14,2); у сельскай гаспадарцы — 14,9%; удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 8,3% (летась — 8,3). Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяду) была ў памеры 28.817 млн. рублёў (год таму — 23.505); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 46.008 млн.рублёў (41.236). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 9.440 млн. рублёў (7.470).
Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 ліпеня 2.701 м2 маёмасці. Каэфіцыент — 99,4%.
Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата за першае паўгоддзе — 2.758,8 тысячы рублёў (у 2011 годзе — 1.387,6). Рэальная зарплата — 102,4% да адпаведнага перыяду леташняга года.