Я — грамадзянін Беларусі

Я — грамадзянін Беларусі

06 сентября 2012, 13:00
1641
3 верасня ў Лунінецкім ДПТК СВ адбылася святочная лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года. Першым урокам стала класная гадзіна «Я - грамадзянін Беларусі». 

У актавую залу былі запрошаны навучэнцы першага курса. Святочнае ўбранне, кніжная выстава, мультымедыйная прэзентацыя і кіно пра Лунінец садзей-нічалі фарміраванню ў іх нацыянальнай самасвядомасці, гонару за сваю Айчыну, яе гісторыю і культуру. Дэманстрацыя матэрыялаў была дапоўнена змястоўным аповедам настаўнікаў Людмілы Пятроўны Каховіч і Алены Вячаславаўны Гусціновіч. Тэхнічнае забеспячэнне арганізавала бібліятэкар Ніна Мікалаеўна Дамашэвіч. Прысутнічаў на мерапрыемстве вядучы спецыяліст упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Васіль Міхайлавіч Галавач.

Последние новости