Да Дня беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства

10 сентября 2012, 15:04
1071
1 верасня каля цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк прайшло святочнае мерапрыемства. Гасцямі свята сталі вучні гарадскіх школ.

Намеснік дырэктара Лу-нінецкай ЦБС Валянціна Яфрэмава павіншавала вучняў з пачаткам вучэбнага года, распавяла пра гісторыю  кнігі на Беларусі, успомніла першых беларускіх асветнікаў і лунінецкіх пісьменнікаў.

Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі Ірына Аляшкевіч (у ролі Дзеда-Усёведа) і Людміла Данілкіна (у ролі Ефрасінні Полацкай) правялі літаратурныя гульні і віктарыны. Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі атрымалі сувеніры.

З музычным віншаваннем выступіў ансамбль “Кросны” Лунінецкай ДШМ пад кіраўніцтвам Сяргея Рыхцера.

Гледачам быў прапанаваны шэраг кніжных тэматычных выстаў, што раскрываюць гісторыю беларускага пісьменства і кнігадрукавання, выставы творчасці работнікаў бібліятэк і актыўных чытачоў. Асобую ўвагу прыцягнула выстава творчасці выхаванцаў ГУ “Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Таксама ў рамках свята адбыўся агляд-конкурс на выраб лепшага макета кнігі.