Свята кнігі

Свята кнігі

13 сентября 2012, 15:00
763
У СШ №2 г.Лунінца прайшло свята, прысвечанае беларускай кніжцы.

Адкрыла яго настаўніца мовы і літаратуры Алена Аркадзьеўна Мелехавец. Гледачам прапанавалі музычна-літаратурную кампазіцыю «Слава кніжкі беларускай». Школьная бібліятэка падрыхтавала агляд літаратуры. Напрыканцы праходзіла акцыя «Падары кнігу школьнай бібліятэцы». Яна яшчэ доўжыцца, і на сёння лідзіруе 6«Б» клас, які падарыў школе больш за 75 кніг… А завяршылася свята дыскатэкай.