Ганаруся сваім горадам

Ганаруся сваім горадам

20 сентября 2012, 13:00
1030
Я жыву ў невялікім, але для мяне самым прыгожым горадзе Лунінцы. Часам нас зняважліва называюць «правінцыяй». Я з гэтым зусім не згодна! Доўгія часы нашы людзі жылі цяжкай працай, без якой нічога не існавала б на нашай зямлі. Няўжо працавітасць - дрэнная рыса характару?

Многа было слёз, пакут, непрыемнасцей. Але хапала і веры ў лепшае, надзеі на шчаслівую будучыню. Нягледзячы ні на што, палешукі выстаялі, вывелі Лунінеччыну на дастойнае месца сярод іншых беларускіх мясцін. А лепшыя нашы землякі вядомы далёка за межамі краіны.

Успомнім гісторыю. У час Першай сусветнай вайны праз Лунінец праляглі шляхі знакамітага паэта Аляксандра Блока і славутага пісьменніка Аляксея Талстога. Тут працаваў будучы канструктар вядомых «СУшак» Павел Сухой, а ў лістападзе 1911-га у Лунінец прыехаў беларускі пясняр Якуб Колас. Менавіта ў Лунінцы ён стварае некаторыя раздзелы паэмы «Сымон-музыка» і шэраг вершаў. У райцэнтры ўстаноўлены помнікі Паўлу Сухому і Якубу Коласу. У гонар гэтых таленавітых людзей названы вуліцы нашага горада.

Тысячы землякоў загінулі ў полымі Вялікай Айчыннай вайны. У гарадскім скверы знаходзяцца дзве брацкія магілы. На ўсе святы вучні і настаўнікі, а таксама работнікі гарадскіх прадпрыемстваў ускладаюць кветкі да абеліскаў.

Мой прадзед Ігнат Рыгоравіч Калянковіч таксама загінуў у час вайны — не дажыў да Перамогі два дні. Ён пахаваны ў пасёлку Бенкавіца (Чэхія). Я спадзяваюся, што жыхары таго мястэчка ўскладаюць кветкі да дарагой мне брацкай магілы.

У нашы дні славіцца Луні-неччына спартыўнымі дасягненнямі. Удзельніцай чатырох Алімпіяд была Ірына Хлюстава. Святлана Лукашэвіч двойчы брала яна «бронзу» на чэмпіянаце свету сярод юніёраў. Гонар Лунінеччыны — паралімпійцы Людміла Грэбень і Сяргей Крывулец. Усіх славутых землякоў і не пералічыш…

Прыкладна за 12 кіламетраў ад Лунінца — заказнік рэспубліканскага значэння «Лунінскі» з жамчужынай палескага краю — возерам Белае. Вакол сасновы бор, вада чыстая, празрыстая, сцюдзёная нават у самую спёку. Тут расце болып за паўтары сотні раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, аднак самая знакамітая з іх — рэліктавая лабелія Дортмана. Стьлізаваная сінявокая кветка знайшла сваё месца на гербе Лунінца.

Лунінецкі раён, а асабліва вёска Дварэц, славіцца сваім «чырвоным золатам». Гэтак у нас называюць клубніцы. Руплівыя землякі вырошчваюць гэтую смакату ў вялікай колькасці.

Я ганаруся працавітымі, таленавітымі землякамі, сваім чыстым, утульным горадам. Калі кожны дзень ходзіш па ціхіх вуліцах Лу-нінца, часам ужо не заўважаеш яго хараства, духмяных кветак, прыгожых фантанчыкаў. Здаецца, што так усюды. Але гэта зусім не так. Я зразумела тое, калі пабывала ў недалёкім замежжы.

Гавораць, не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца. Мае землякі, лунінчане, упрыгожваюць свой родны горад новымі будынкамі, раслінамі, дзецьмі, моладдзю, сабою.

Вучыцца я хачу ў вялікім горадзе, а працаваць прыеду абавязкова дадому, у Лунінец. Свой горад лічу самым лепшым месцам на Зямлі і вельмі ім ганаруся.

Последние новости