«Прайсці праз вернасць»

«Прайсці праз вернасць»

- пад такой назвай адбыліся літаратурные чытанні ў бібліятэцы Лунінецкага каледжа сельгасвытворчасці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы груп 24, 22, 34 і 3ТУ. Пра славутага пісьменніка цікава і змястоўна расказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Пятроўна Каховіч, яе дапоўнілі навучэнцы Дзяніс Шарамет, Максім Бусько і Віктар Касач. Вусныя выказванні суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй. Прыцягнула ўвагу і выстава кніг.