Станцыя Лунінец: Паказчыкі абнадзейваюць
20 сентября 2012, 13:00

Станцыя Лунінец: Паказчыкі абнадзейваюць

Вось некаторыя параметры эксплуатацыйнай работы на 8 месяцаў гэтага года. Пагрузка склала 69.589 тон, або 138,1% да задання - гэта 1.530 вагонаў. Выгрузка - 102,3% да плана. Грузавыя саставы адпраўляліся амаль поўнасцю па раскладу - 99,9%. Сярэдняя вага іх была 3.296 тон - да выканання задання не хапіла 29 тон.
Поделиться

Адпраўлены 621 цяжкавагавы поезд (летась — 642), дадатковых грузаў — 268.433 тоны (летась — 275.024), доўгасастаўных паяздоў — 428 (летась — 396).

Станцыя нямала прымае і адпраўляе паяздоў, вагонаў. Так, да нас з розных накірункаў  прыйшло 7 тысяч 169 саставаў (летась — 7.013) і адпраўлена 7 тысяч 303 (летась — 7.164). Крыху менш са станцыі пайшло вагонаў — 379 тысяч 55 (заданне — 397.851).

Важным паказчыкам з’яўляецца і перапрацоўка вагонаў на сартавальнай горцы. У суткі чыгуначнікі абслугоўвалі 1 тысячу 238 вагонаў (план — 1.184). За карыстанне вагонамі станцыя атрымала 115,8 млн. рублёў збораў.