Краязнаўчыя чытанні

Краязнаўчыя чытанні

27 сентября 2012, 13:00
970
Як і планавалі мы ў мінулым выпуску рубрыкі, днямі правялі чарговае пасяджэнне прэс-клуба - у фармаце IX Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў. Запрошаны да ўдзелу былі не толькі вядомыя на Лунінеччыне і за яе межамі краязнаўцы ды літаратары, але і педагогі, вучні з краязнаўчых гурткоў, проста аматары гісторыі роднага краю.

Аб разнастайных аспектах захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага рэгіёна, ролі краязнаўства ў выхаванні моладзі, выдавецкай дзейнасці мясцовых аўтараў ды інш. разважалі Сцяпан Нефідовіч, Іван Панасюк, Вадзім Жылко, Мікола Ільючык, Віктар Філатаў, Людміла Хмялеўская, навуковая супрацоўніца раённага музея Іна Сайко, педагогі з Мікашэвічаў Алена Нямчэня і Андрэй Бірыла, навучэнкі гімназіі Кацярына Рабец і Настасся Крывулец, былы педагог Таццяна Клімчук. Прагучала нямала цікавых і карысных думак, а непасрэдныя творчыя кантакты, спадзяемся, будуць спрыяць далейшай актывізацыі краязнаўчай працы ў нашым раёне.

Удзельнікі чытанняў