Захаваць спадчыну

Захаваць спадчыну

27 сентября 2012, 13:00
927
Менавіта такую мэту ставіць перад сабой дырэктар Багданаўскага СДК Галіна Уладзіміраўна Кавалевіч. Два гады яна працуе на гэтай пасадзе, працу сваю любіць і імкнецца быць карыснай землякам.

Ёю створаны фальклорна-этнаграфічны гурт, удзельніцы якога спяваюць не толькі беларускія народныя песні, але і творы, што характэрныя толькі для Багданаўкі. Гэта і ёсць тая культурная спадчына, што захавалася ад продкаў, перадавалася праз пакаленні. У гурта пакуль няма назвы, але не гэта галоўнае. Важна тое, што вакол Галіны Уладзіміраўны існуе кола аднадумцаў і прыхільнікаў народнай песні.

Не забывае кіраўнік Дома культуры і пра дзяцей. Праца з імі — яе асноўная спецыяльнасць і першая прафесія. Да прыходу ў “культуру” працавала ў дзіцячым садзе. А зараз займаецца з дзецьмі ў вакальным гуртку. Юныя артысты ўжо далі першы свой канцэрт. А лепшай узнагародай сталі апладысменты ўдзячных гледачоў.

Фальклорны гурт Багданаўскага СДК