Басейн прыме наведвальнікаў у гэтым месяцы

Басейн прыме наведвальнікаў у гэтым месяцы

04 октября 2012, 16:11
745
У рэдакцыю паступаюць тэлефанаванні з пытаннем, калі адкрыецца плавальны басейн. У аўторак мы пабывалі на гэтым аб’екце.

Звонку будынак выглядае прыгожа — светла-блакітны. Ды і назва даспадобы — «Дэльфін». Тэрыторыя ўпарадкавана, пасаджаны кветкі, заканчваецца мантаж агароджы, з’явіліся ўтульныя аўтобусныя прыпынкі. Унутры таксама кіпіць работа. Памяшканні чысцяцца, мыюцца, прыбіраюцца. Асноўнае, што трэба закончыць, — выкласці пліткай асноўны басейн. Малы басейн ужо гатовы.

Дырэктар КУП «ЛунінецрайУКБ» Віктар Апанасавіч Бялко паведаміў, што ў кастрычніку плавальны басейн будзе здадзены ў эксплуатацыю. Так што чакаць засталося зусім нядоўга.