Вялікая, непараўнальная, яркая, самабытная, мужная… Якіх толькі эпітэтаў не мела, мае і будзе мець вялікі мастак слова Ганна Андрэеўна Ахматава!
Яе партрэты стваралі многія мастакі, але мы спынімся на адным з іх — Кузьме Пятрове-Водкіне. У 1922 годзе ён стварыў славуты «Партрэт Г.А.Ахматавай», што стаў з`явай культурнага жыцця, як і сама паэзія творцы:
Сягоння мой край у вялікай бядзе,
Нахлынула страшная жудасць.
Час мужнасці нашых гуртуе людзей,
І не пакіне нас мужнасць.
(«Мужнасць», пераклад В.Рабкевіча)
А цяпер — пытанні віктарыны:
1. Дзе сёння знаходзіцца-зберагаецца «Партрэт Г.А.Ахматавай» пэндзаля К.Пятрова-Водкіна?
2. Ці ведала паэтэса беларускую мову? Калі гэта так, то каго з нашых паэтаў яна пераклала?
3. Хто яшчэ пісаў партрэты Ганны Ахматавай?
4. Якія вы ведаеце вершы Г.Ахматавай, перакладзеныя на беларускую мову, і хто ў нас яе перакладаў?
5. Ваша асабістае стаўленне, ацэнка твора К.Пятрова-Водкіна пра Г.Ахматаву? А можа, вы ведаеце нейкія таямніцы гэтага партрэта?
Дасылайце адказы на працягу тыдня на мой адрас: 225413, г.Баранавічы-13, вул.Брэсцкая, 293/2, кв.42, Маліноўскаму Міхасю Міхайлавічу. Тры прызёры будуць узнагароджаны (адзін дадатковы прыз устаноўлены для хлопцаў). Калі ласка, разам з адказамі паведаміце свае прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і тэлефон, а для хлопцаў — і ўзрост.