Настаўнік роднай мовы
04 октября 2012, 14:00

Настаўнік роднай мовы

Мой любімы прадмет – беларуская мова і літаратура. І ў гэтым заслуга настаўніка Анатоля Васільевіча Лусевіча. У Любанскай сярэдняй школе ён выкладае родную мову вось ужо 9 гадоў. Напярэдадні Дня настаўніка мы пагутарылі пра прафесію.
Поделиться

— Анатоль Васільевіч,чаму сталі настаўнікам і менавіта беларускай мовы і літаратуры?

— Настаўнікам хацеў стаць даўно, калі яшчэ вучыўся ў школе. У 11 класе захапляўся фізікай. Потым, ў 1994 годзе, калі быў перыяд беларусізацыі, вырашыў стаць менавіта настаў-нікам беларускай мовы і літаратуры. Яшчэ праводжу заняткі па рускай мове і літаратуры.

— Раскажыце пра першыя дні ў ролі настаўніка.

— Першы ўрок выкладаў у брэсцкай СШ №2, у 6-м класе, дзе было 33 вучні. Дзеці былі вельмі разумныя, прыемна было праводзіць урок.

— Як да Вас ставяцца вучні?

Унас добрыя адносіны, знаходзім паразуменне.

— Якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік?

— У першую чаргу ён павінен ставіцца да ўсіх аднолькава.

— Што пажадаеце калегам напярэдадні свята?

— Здароўя, творчых поспехаў, каб было адчуванне таго, што ў вучняў ёсць не толькі правы, але і абавязкі!

Последние новости