Восень шчодрая на дары, а кірмаш — на песні

Восень шчодрая на дары, а кірмаш — на песні

24 октября 2012, 09:47
695
Хто не пабываў хоць аднойчы на лунінецкім восеньскім кірмашы, той шмат чаго згубіў, бо толькі тут можна адчуць своеасаблівы мясцовы каларыт. 

На Прывакзальнай плошчы праводзілася галоўная канцэртная праграмма, тут жа былі размешчаныя цікавыя дэкарацыі. Жыхары горада і раёна маглі назапасіць на зіму садавіну і агародніну. Не абышлося без шашлыка, які, бадай, лічыцца ў нас галоўнай стравай, без якой не абыходзяцца падобныя святы.