Лунінеччына за 9 месяцаў года
26 октября 2012, 14:00

Лунінеччына за 9 месяцаў года

Поделиться

Насельніцтва і занятасць (студзень-жнівень): у раёне пражывала 70.893 чалавекі (летась — 71.823). У эканоміцы занята 29.207 чалавек, што на 830 працаздольных менш, чым у 2011 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,9% да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Прамысловасць (студзень-верасень): аб’ём вытворчасці склаў 1.302.871 млн. рублёў (летась — 640.173). Запасы гатовай прадукцыі (студзень-жнівень) на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 72.368 млн. рублёў, або 50,6% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці.

Сельская гаспадарка (студзень-верасень): вытворчасць склала 109,5% да адпаведнага перыяду мінулага года. Намалочана зерня (без кукурузы) у першапачатковай апрыходаванай вазе (на 1 кастрычніка) 66.180 тон (летась — 47.737). Ураджайнасць — 30,7 ц/га (летась — 26,9). Бульбы напакапана 10.207 тон (летась — 13.502). Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 4.080 тон (летась — 4.295); малака надоена 44.464 тоны (летась — 42.346).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 477,5 млрд. рублёў, гэта 66,9% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-жнівень) — 586,5 тысячы долараў (2011 — 232,5). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 25.087 м2 (2011 — 23.820).

Гандаль: рознічны таваразварот склаў 703,1 млрд. рублёў (летась — 382,6). Гэта 104% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём у студзені-жніўні быў 66.384,3 тысячы долараў (летась — 72.911,7). Экспарт — 45.917,9 тысячы долараў, імпарт — 20.466,4.

Фінансы: чысты прыбытак (студзень-жнівень) атрымаўся ў памеры 141.309 млн. рублёў (летась — 91.400); рэнтабельнасць продажаў — 10,4% (летась — 10,3); у прамысловасці — 12,3% (14); у сельскай гаспадарцы — 12,3% (летась — 3.4); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 10% (летась — 11,7). Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (студзень-жнівень) была ў памеры 31.817 млн. рублёў (год таму — 29.885); крэдыторская — 53.487 млн. (57.178). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 9.496 млн. рублёў (7.360).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата за сту-дзень-жнівень — 2.924,4 тысячы рублёў (у 2011 годзе — 1.466,9). Рэальная заработная плата — 108,4% да адпаведнага перыяду леташняга года.