Мова родная — забытая?
26 октября 2012, 14:00

Мова родная — забытая?

Апошнім часам даволі часта чую гаворку, што навучэнцы школ зусім не ведаюць сваю родную мову. А адкуль яе ведаць, калі беларуская мова ў школах, быццам замежная, выкладаецца толькі два разы на тыдзень. Хто ў тым вінаваты? Не вучні і не настаўнікі...
Поделиться

Узгадваю 70-я гады, калі я пайшла навучацца ў сваю вясковую школу. Усе падручнікі былі на роднай мове — геаграфія, гісторыя, матэматыка, хімія, фізіка. Хатняе заданне таксама выконвалі толькі на беларускай… Чаму ж зараз не так? Заедзьце ва Украіну — і пачуеце чыстую ўкраінскую гаворку. Адразу ж зайздрасць бярэ…

— Вельмі захапляюся беларускімі мясцінамі, культурай і гісторыяй. Але з мовай — цяжка, —  кажа жыхар Мікашэвічаў Андрэй. — У гарадской школе, дзе я калісьці вучыўся, родная мова выкладалася раз у тыдзень, як і англійская…

— У дзяцінстве захаплялася беларускамоўнымі творамі, — распавядае спадарыня Вольга. — Але ж, як толькі пайшла навучацца ў універсітэт, адразу ж ўсё забылася. Зараз рэдка выдаецца паразмаўляць на роднай мове. Хіба што толькі на паэтычных сустрэчах у школе ці гімназіі…

— Трэба школам больш звяртаць увагі на развіццё беларускай мовы, — раіць яшчэ адзін жыхар горада, Валянцін. — Часцей ладзіць мерапрыемствы на родной мове, праводзіць конкурсы, запрашаць да сябе знакамітых паэтаў. А яшчэ я б памяняў некалькі заняткаў па матэматыцы на ўрокі роднай мовы.