Круглы стол творчых людзей
09 ноября 2012, 14:00

Круглы стол творчых людзей

У Пінску адбыўся круглы стол літаратараў, краязнаўцаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з некалькіх раёнаў Брэсцкай вобласці.
Поделиться

У якасці гаспадара выступіла грамадскае аб’яднанне “Калегіум”. Ягоныя сябры на чале са старшынёй Надзеяй Аўсіевіч распавялі пра напрамкі дзейнасці арганізацыі. Так, “Калегіумам” рэалізуецца шэраг праграм па барацьбе з наркотыкамі і іншымі негатыўнымі з’явамі сярод моладзі, па гендэрных праблемах, моладзевым лідарстве і г.д. Адзін з найбольш цікавых накірункаў — культурна-літаратурны. У прыватнасці, шмат гадоў “Калегіум” сумесна з партнёрамі ладзіць Кубак моладзевай паэзіі ў рамках Дзён беларускай і шведскай літаратуры ў Беларусі. Дададзім, што некалькі разоў праграма гэтых мерапрыемстваў уключала і наш раён (літаратурныя сустрэчы праходзілі ў Лунінцы і Мікашэвічах).

З Лунінца завіталі на круглы стол літаратары і краязнаўцы Сцяпан Нефідовіч, Вадзім Жылко, Віктар Пінігін, кіраўнік творчага клуба “Муза” Віктар Філатаў, з Бярозы — паэтэса, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Осіпава, педагог і аўтар вершаў Марыя Сцяфанава. Пінск, апрача сябраў “Калегіума”, прадстаўлялі навуковец і краязнавец, стваральнік часопіса “Гістарычная брама” Аляксандр Ільін, сябар СБП, празаік Павел Ляхновіч… Удзельнікі круглага стала распавялі пра грамадскую і творчую дзейнасць у сваіх рэгі-ёнах, абмеркавалі “кропкі” далейшага супрацоўніцтва. Прагучалі і творы літаратараў, што бралі ўдзел у імпрэзе.