Набываючы вопыт

Набываючы вопыт

09 ноября 2012, 14:00
778
11 лістапада ў 18:00 на канале «ОНТ» адбудзецца паказ тэлепраекта «Песні маёй краіны» з удзелам народнага ансамбля песні і музыкі «Шляхцічы» Лунінецкага ГДК.  Кіраўнік ансамбля Генадзь Шэўчык расказаў:

— Заяўкі на ўдзел у тэлеконкурсе падалі больш за 60 калектываў з усёй рэспублікі. У сярэдзіне верасня ў памяшканні Нацыянальнай школы прыгажосці адбыўся першы тур. Наш ансамбль выступіў са сваёй песняй “Ой, грай, зайграй”, якую вельмі прыхільна ўспрынялі гледачы і журы на чале з Анатолем Ярмоленкам. У другі тур выйшлі 28 калектываў, сярод якіх аказаліся і “Шляхцічы”. 28 кастрычніка ў Палацы культуры МАЗа адбыўся другі тур. Мы выступілі ў групе з сямі калектываў. Занялі другое месца і ў фінал, на жаль, не трапілі.

Нядаўна ў Лунінцы адбыўся кастынг па адборы ўдзельнікаў новага праекта «Спяваючыя гарады». У час яго адбылося знаёмства з папулярным беларускім дуэтам «Аляксандра і Канстанцін». Дуэт падараваў «Шляхцічам» сваю песню, з якой яны плануюць выступіць у гэтым тэлеконкурсе.

Вельмі прыемна, што таленты і здольнасці нашых музыкантаў знайшлі водгук і падтрымку ў сэрцах не толькі лунінчан. Жадаем ім творчых поспехаў!

Последние новости