«Станем за журналістыку!»
09 ноября 2012, 14:00

«Станем за журналістыку!»

5 лістапада ва ўсім свеце праводзілася акцыя «Станем за журналістыку!»
Поделиться

Яна ладзіцца ўжо пяты год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ). У гэтыя дні асаблівая ўвага надавалася барацьбе за правы журналістаў, паляпшэнне ўмоваў іх працы, супраць палітычнага і камерцыйнага ціску на прэсу, фізічнага гвалту і г.д.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” як асацыяваны сябра МФЖ і ЕФЖ далучалася да акцыі на працягу ўсіх гадоў яе існавання. БАЖаўцы праводзілі тэматычныя “круглыя сталы”, ладзілі арыгінальныя перформансы ў падтрымку свабоды слова ў Мінску і рэгіёнах, выступалі з заявамі, рыхтавалі тэматычныя слайд-шоу і г.д.   

Сённяшняя сітуацыя вымагае супольных дзеянняў па двух асноўных накірунках: абарона нашага калегі Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і ўратаванне часопіса “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.