Вызначылі накірункі дзейнасці

Вызначылі накірункі дзейнасці

09 ноября 2012, 14:00
1028
На мінулым тыдні прайшоў апошні ў гэтым годзе сход Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

Нагадаем, што арганізацыя заснавана ў ліпені 2009 года і зараз аб’ядноўвае 12 выдаўцоў недзяржаўных выданняў з Брэстчыны, Гродзеншчыны, Магілёўшчыны і Міншчыны. Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведамі незалежных выдаўцоў, спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных і электронных СМІ, стварае кадравы патэнцыял.

Менавіта ў гэтым годзе недзяржаўныя выданні рабілі шмат намаганняў, каб не толькі захаваць газеты на медыйным рынку рэспублікі, але і ўмацаваць матэрыяльную базу, далей развіць уласную сістэму распаўсюду газет, навучаць журналістаў і іншых спецыялістаў прафесіяна-лізму, уменню рэалізаваць сябе ў няпростых умовах дзейнасці недзяржаўных СМІ. Было арганізавана нямала семінараў, трэнінгаў, творчых сустрэч.

Асаблівую ўвагу Асацыяцыя надавала маладым супрацоўнікам рэдакцый, пошуку новых формаў рэдакцыйнай дзейнасці.

Шмат неабходна зрабіць і ў наступным го-дзе. Гэта і далейшае развіццё друкавых СМІ, больш змястоўнае і разнастайнае напаўненне электронных версій газет, удасканаленне рэкламных службаў і распаўсюду выданняў. Больш увагі Асацыяцыя скіруе на практычную вучобу супрацоўнікаў непасрэдна на рабочых месцах,  на ўдасканаленне ўнутрырэдакцыйнай работы, на павышэнне прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў розных накірункаў.

Плануецца арганізаваць конкурс на лепшыя журналісцкія матэрыялы па найбольш актуальных тэмах.