Да свята працаўнікоў

Да свята працаўнікоў

16 ноября 2012, 14:00
750
З добрымі паказчыкамі сустракаюць сваё прафесійнае свята працаўнікі СВК “Багданаўка”. Сабраны неблагі ўраджай зерневых. Малочна-таварная ферма падрыхтавана для зімоўкі жывёлы. Нарыхтаваны добры запас кармоў. Хутка будзе дабудаваны новы малочны блок, што значна палепшыць умовы працы жывёлаводаў.

Любы поспех немагчымы без людзей. Кіраўніцтва гаспадаркі адзначае лепшых. На жніве сёлета лепшымі былі Павел Васільевіч Ярмольчык і Сяргей Якаўлевіч Кавалевіч. Гэты экіпаж на камбайне КЗС-12 намалаціў 1031 тону зерня.

Добра папрацаваў на жніве вадзіцель Уладзімір Аляксандравіч Савіч.

Не цураюцца бруднай працы слесары МТФ Леанід Канстанцінавіч Ярмольчык і Валянцін Аляксеевіч Кавалевіч

На нарыхтоўцы кармоў лепшымі былі Мікалай Аляксеевіч Мелюх і Пётр Іванавіч Ільючык. На КЗР-10 яны нарыхтавалі 3777 тон кукурузнага сіласу. Лепшым на адвозцы сіласнай масы быў  Канстанцін Канстанцінавіч Ільючык.

Сярод даярак у гэтай гаспадарцы прызнаны лепшымі Марыя Канстанцінаўна Ярмольчык і  Ірына Алякссеўна Крэменская.

Жадаем усім працаўнікам, занятым у сельскай гаспадарцы, добрага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту і цудоўнага настрою.

Выпускнік Лунінецкага  прафесійна-тэхнічнага сельгаскаледжа Сяргей Ціханчук