Лунінеччына за 10 месяцаў года

Лунінеччына за 10 месяцаў года

23 ноября 2012, 14:00
667

Насельніцтва і занятасць (студзень-верасень): у раёне пражывала 70.558 чалавек (летась — 71.569). У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць насельніцтва зменшылася на 1.011 асоб. У эканоміцы занята 29.173 чалавекі, што на 826 працаздольных менш, чым у 2011 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,9% (летась – 1%) да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Прамысловасць (студзень-кастрычнік): аб’ём вытворчасці (млн.руб.) склаў 1.484.895 (летась – 749.464). Запасы гатовай прадукцыі (студзень-верасень) на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 62.412 млн. рублёў. Гэта 42,5% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці (летась – 61,5).

Сельская гаспадарка (студзень-кастрычнік): вытворчасць склала 110,1% да адпаведнага перыяду мінулага года. Намалочана зерня (без кукурузы) у першапачатковай апрыходаванай вазе (на 1 лістапада) 66.183 тоны (летась — 47.762). Ураджайнасць — 30,7 ц/га (летась — 26,9). Бульбы напакапана (на 1 лістапада) 24.722 тоны (летась — 19.685). Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 4.723 тоны (летась – 4.796); малака надоена 48.469 тон (летась — 46.150).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал былі 565,8 млрд. рублёў, гэта 56,7% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі, студзень-кастрычнік) — 663,8 тыс.долл. ЗША (2011 г. — 232,5). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 25.649 квадратных метраў (2011 г. — 26.858).

Гандаль: рознічны таваразварот склаў 795,6 млрд. рублёў (летась — 449,5). Гэта 105.2% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём у студзені-верасні быў 73.575,8 тыс. долараў ЗША (летась — 82.614,9). Экспарт — 50.992,1 тыс. долараў ЗША, імпарт — 22.583,7, сальда — 28.408,4.

Фінансы: чысты прыбытак (студзень-верасень) атрымаўся ў памеры 173.909 млн. рублёў (летась – 105.186); рэнтабельнасць продажаў — 10,7% (летась — 10,2); у прамысловасці — 12,8% (13,4); у сельскай гаспадарцы — 11,3% (летась — 5,6); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 11,7% (летась — 8,3). Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (сту-дзень-верасень) была ў памеры 28.768 млн. рублёў (год таму — 35.041); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 52.200 млн.рублёў (49.839); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні — 11 млн. рублёў (6); за паліўна-энергетычныя рэсурсы — 708 (440). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 9.460 млн. рублёў (8.846).

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 кастрычніка 4.726 кв. метраў маёмасці. Каэфіцыент — 98,9%.

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата за студзень-кастрычнік — 2.992,4 тыс. рублёў (у 2011 годзе — 1.523,6). Рэальная заработная плата — 110,9% да адпаведнага перыяду леташняга года.

Последние новости