«Любімыя радкі…»

«Любімыя радкі…»

23 ноября 2012, 14:00
1451
Пад такой назвай у Любанскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з мясцовым літаратарам Сцяпанам Нефідовічам.

Прайшла прэзентацыя брашур «Ад Цны да Случы», «Балоты Лунінеччыны», «Блакітныя вочы нашага краю», «Лунінецкія сшыткі», «Махаю крыламі гадоў» (з зачытваннем вершаў «Любань», «Лунінецкі вакзал» і інш.).

Вучні старэйшых класаў з цікавасцю слухалі творы Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча пра краязнаўства, любоўныя і сатырычныя замалёўкі «Свая мерка», «Падкалоў», «Шчасце». Было цікавай навіной тое, што каля 7 вершаў літаратара пакладзены на музыку, з іх — гэта «Сон-трава», «Полька лунінецкая».

Напрыканцы сустрэчы С.Нефідовіч прайграў прысутным на губным гармоніку польку і вальс.