Выконваюць розныя заказы
23 ноября 2012, 14:00

Выконваюць розныя заказы

Лунінецкі рамонтна-механічны завод шукае заказы не толькі ў раёне, рэспубліцы, але і за яе межамі.
Поделиться

Як гаворыць дырэктар Анатоль Волк, цяпер не прыхо-дзіцца выбіраць, а бяруць любыя заказы, якія могуць выканаць. А гэта і шыроказахопныя бароны для сельскай гаспадаркі, і металаканструкцыі, і агароджы з металу. Вось і зараз у адным з цэхаў вырабляюцца металаканструкцыі для Салігорска.

І яшчэ Анатоль Волк зазначыў, што прадпрыемства трымаецца на сталых кадрах, якія не адзін год аддалі заводу. Сярод іх — слесар механазборачных работ Дзмітрый Уладзі-міравіч Шапель. На заводзе — з 1983 года. Дарэчы, яго фота змешчана на Дошцы гонару. Вось і зараз ён разам з электразваршчыкам Аляксандрам Міхайлавічам Кацубам вырабляе металічныя дэталі для барон і металаканструкцый.