Вяртанне песняра

Вяртанне песняра

03 декабря 2012, 11:00
786
Яшчэ поўным ходам ідзе праца па рэканструкцыі гасцініцы «Юбілейная» і добраўпарадкаванне тэрыторыі  вакол яе не  скончана, але помнік Якубу Коласу вярнуўся «на сваё месца».

Добра, што будаўнікі зрабілі гэта менавіта ў той час, калі краіна адзначае 130-годдзе з дня нараджэння песняра. Для Лунінца 2012 год — юбілейны ўдвая. 100 годоў таму Канстанцін Міцкевіч, будучы народны паэт Якуб Колас, развітаўся з нашым горадам, дзе правёў некалькі месяцаў насычанага жыцця. І якім бы ні быў ягоны далейшы лёс, але «лу-нінецкія старонкі» з біяграфіі песняра ніхто не выкрасліць… 

Последние новости