Заваёўваюць расійскі рынак

Заваёўваюць расійскі рынак

04 декабря 2012, 11:17
864
ПМК-7 - вядомая будаўнічая арганізацыя не толькі ў нашым раёне, але і ў рэспубліцы, і па-за яе межамі. А нядаўна ў Маскве з’явілася яе прадстаўніцтва - даччынае прадпрыемства «ПМК-7». 

Начальнік Уладзімір Пятровіч Канапацкі расказаў, што офіс у сталіцы Расіі дае вялікія магчымасці для пошуку бадаўніцтва новых аб’ектаў. І ўжо ёсць плён. Непадалёку ад Саратава будуць узводзіць птушкафабрыку коштам 230 млн. долараў ЗША. Ёсць праект і інвестары, былі сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці, зараз прапрацоўваецца каштарыс праекта для «ПМК-7». Будаўніцтва разлічана на 2,5-3 гады. Пасля ўзгаднення ўсіх дэталяў будзе падпісаны кантракт і дзесьці напачатку вясны арганізацыя прыступіць да работ.

Як сказаў Уладзімір Пятровіч, ёсць і іншыя цікавыя прапановы ў Расіі. Дарэчы, сёлета суседзям прадалі жалезабетону на 0,5 млн. долараў.