МТС заваёўвае Брэстчыну

МТС заваёўвае Брэстчыну

21 декабря 2012, 14:33
Автор:
1267
18 снежня адбылася прэс-канферэнцыя МТС у Брэсце з нагоды 10-годдзя з`яўлення гэтай сувязі ў нашай вобласці.

Нагадаем, што 20 снежня 2002 года Брэст стаў другім у Беларусі горадам пасля Мінска, дзе з’явілася мабільная сувязь МТС. Сёння ў Брэсцкай вобласці ўжо больш за 970 тысяч актыўных абанентаў. На наступны год іх будзе больш за мільён. І гэта яшчэ адна прыступка кампаніі да далейшага росту.

На пытанні журналістаў адказвалі першы намеснік генеральнага дырэктара МТС Яўген Бранцаў і дырэктар Брэсцкага філіяла Андрэй Гарэцкі.

Галоўны рэдактар газеты “Информ-прогулка” Андрэй Вышынскі пацікавіўся, ці будзе ў Лунінцы пастаянны пункт ці цэнтр абслугоўвання кліентаў МТС. На што Андрэй Гарэцкі запэўніў, што цяпер у будынку комлекснага абслуговаўння спажыўцоў на рынку ў Лунінцы адкрыты паўнацэнны цэнтр аказання паслуг кліентам МТС.

Последние новости