Паўтара стагоддзя ў дарозе, або Беларускай чыгунцы — 150 гадоў

Паўтара стагоддзя ў дарозе, або Беларускай чыгунцы — 150 гадоў

21 декабря 2012, 13:02
725
З нагоды гэтай знамянальнай падзеі лунінецкія чыгуначнікі правялі ўрачыстае марапрыемства ў сваім Доме культуры 13 снежня.

У зале было шмат і сталых людзей, і сярэдняга ўзросту, і маладых работнікаў з усіх падраздзяленняў станцыі Лунінец. Для іх быў паказаны відэаролік, прысвечаны юбілею чыгункі, спяваліся песні, уручаліся ўзнагароды і падарункі.

Вядучыя нагадалі, што першая стальная каляіна пралягла на Беларусі ў снежні 1862 года. Гэта быў участак Парэчча-Гродна. А з Лунінца першы цягнік быў ад-праўлены 30 снежня 1884 года.

Затым віншаванні і падарункі былі ад старшынь райвыканкама і райсавета Васіля Агіевіча і Віталя Адзішчава, намесніка начальніка Баранавіцкага ад-дзялення Беларускай чыгункі Івана Ляўковіча, начальнікаў станцыі Лунінец Юрыя Барысава, дыстанцыі пуці Мікалая Шырчанкі лакаматыўнага дэпо Анатоля Жука, кіраўнікоў ветэранскай арганізацыі Надзеі Пятроўны Лазіцкай, Іосіфа Мацвеевіча Раманоўскага і Лідзіі Рыгораўны Серадзюк.

Момант узнагароджвання

У іх сёння свята!

У гэты вечар былога машыніста Уладзіміра Уладзіміравіча Колчына павіншавалі з 66-годдзем, а таксама ўзгадалі працоўныя дынастыі Мацюшэнкаў, Коўкаў, Саўчукоў, Жукоў і Шырчанкаў.

Для ўдзельнікаў урачыстасці спявалі Алег Жумашаў, Максім Перапёлкін, Алена Трысцень, Андрэй Канапацкі, Ніна Ераміевіч, танцавалі ўдзельнікі калектыву «Мірыданс».

А ў фінальнай частцы выступіла мінская група «DaVinci». У яе складзе вакалісты Дзяніс Дудзінскі, Вольга Рыжыкава і кампазітар Леанід Шырын. Дарэчы, гэтая група была створана ў 2005 годзе. У рэпертуар ансамбля ўваходзяць кампазіцыі на італьянскай мове. А ўсё пачалося з мары Дзяніса спяваць. І ён — студэнт інстытута замежных моў — пачаў выступаць у студэнцкім хоры. Паралельна захапляўся тэатрам, арганізаваў студэнцкі тэатр гумару «Ай-да!». Пасля вучобы быў перакладчыкам, тэлерадыёвядучым, некаторы час вёў перадачу «Добрай раніцы, Беларусь!»

Спявае «Da Vinci»

У час выступлення Дзяніс узгадаў некалькі падзей, якія звязаны з Лунінцам і італьянцамі. Калі першы раз праходзіў практыку ў СШ №1 дзесьці ў сярэдзіне 90-х, дык пазнаёміўся з італьянцамі, што прывозілі гуманітарную дапамогу. Так завязалася сяброўства з замежнымі дабрачыннікамі, пачалося паглыбленае вывучэнне італьянскай мовы і песеннага багацця замежнай краіны. І цяпер, як адзначалася вышэй, ансамбль мае не толькі такую назву, але і выконвае песні на італьянскай мове.

Пасля канцэрта многія захацелі сфатаграфацца з артыстамі і атрымаць аўтограф.