Без мадэрнізацыі не абысціся
29 декабря 2012, 11:00

Без мадэрнізацыі не абысціся

19 снежня ў Івацэвічах прайшла выязная прэс-канферэнцыя старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. А на пачатку яе журналісты наведалі некаторыя прамысловыя прадпрыемствы і адзін сельгаскааператыў, пазнаёміліся з першай чаргой рэстаўрацыі Косаўскага палацавага комплексу.
Поделиться

Што ёсць і на што спадзявацца

Гэты год для вобласці быў няпростым. Валавы рэгіянальны прадукт павялічыўся толькі на 1% (прагноз — 5-6%). Але ёсць і станоўчая дынаміка. Больш як на 600 млрд. рублёў перавыкананы бюджэт вобласці. Амаль у два разы вырас прыбытак, на 30% зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў. У знешнім гандлі станоўчае сальда склала 190 млн. долараў. З’явілася 18 тысяч новых рабочых месцаў, з іх 11 тысяч — у малым бізнесе. Аграрны комплекс таксама прырастае. У асноўны капітал інвеставана 14 трлн. рублёў. Замежныя склалі 144 млн. долараў. Што датычыць сярэдняй заработнай платы, то яна крыху не дацягнула да 500 у.а. Таму спатрэбіцца шмат зрабіць, каб сярэдняя зарплата ў 2015 годзе ў прамысловасці і будаўніцтве перавысіла 900 у.а., а ў аграрным сектары дасягнула 630 у.а. Вось для чаго патрэбна мадэрнізацыя.

Будаўніцтва жыццёва неабходна

Наступны год будзе годам вялікага будаўніцтва. Увойдуць у строй некаторыя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку хірургічны корпус анкалагічнага дыспансера і дзіцячая паліклініка ў Брэсце. А вось жылля плануецца пабудаваць больш як 1 млн. м2. Ёсць толькі адна ўмова: урад павінен прафінансаваць стварэнне інжынерна-тэхнічнай інфраструктуры.

Аб сацыяльных стандартах

Былі пытанні пра будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў і добраўпарадкаванне. Журналісты заўважалі, што тут нарматывы нярэдка не выконваюцца. На гэта Канстанцін Сумар сказаў, што сацыяльныя стандарты — такая ж казуістыка, як сярэдняя тэмпература па бальніцы. Трэба, каб стратэгія развіцця рэгіёна фарміравалася, зыходзячы з канкрэтных патрэб той ці іншай тэрыторыі, а не якіхсьці высмактаных з пальца паказчыкаў.