Будслаўская Маці Божая пабывала ў Лунінцы

Будслаўская Маці Божая пабывала ў Лунінцы

На тым тыдні ў Касцёл Святога Язэпа прывозілі Будслаўскі абраз Божай Маці.

У 1598 годзе абраз быў падараваны ў Рыме Папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Ваявода вельмі шанаваў абраз і заўсёды вазіў з сабой. Пасля смерці Паца (1610 г.) абраз застаўся яго капэлану Ісаку Салакаю, пазней — даўгінаўскаму вікарыю. У 1613 г. Салакаю, які быў у Будславе ў Вялікі Чацвер і Вялікую Пятніцу, пад уражаннем набажэнства, а таксама па просьбе бацькоў ахвяраваў абраз касцёлу «і там у ордэне св. Францыска сваё жыццё скончыў».