Птушкай 2013 года выбраны ўдод
18 января 2013, 12:00

Птушкай 2013 года выбраны ўдод

Удод прылятае да нас у красавіку, а адлятае ў вырай ў верасні, месца яго зімоўкі - Блізкі Усход.
Поделиться

Гэта адна з прыгажэйшых птушак: на галаве вялікі згорнуты чорна-аранжавы хахол або разгорнуты веерам чуб, аранжавая галава, шыя і плечы, паласатае чорна-белае тулава і чорны хвост.

У яго тонкая, доўгая, загнутая ўніз дзюба. Корміцца жукамі, насякомымі, чарвякамі, а таму ў пошуках ежы часцей знаходзіцца на мокрых лугах, на сенажацях, у гаях, ля краю лесу. Распазнаць удода можна лёгка і па яго голасе — манатоннае ду-ду-ду ці у-ду-дук. Гняздуецца ў дуплах дрэў, пад спарахнелымі пнямі, у шчылінах пабудоў. У час выкармлівання птушанят паблізу гнязда чуецца моцны непрыемны пах абарончай вадкасці, выдзеленай птушкамі.

У нашых краях, на Палессі, удоды водзяцца вечна. Аднак у апошнія гады ў гэтых птушак узнікла “жыллёвая” праблема: старыя і сухія дрэвы, у якіх селяцца ўдоды, інтэнсіўна высякаюцца, балотныя масівы расчышчаюцца ад хмызнякоў, а пасяленне іх у пабудовах, г.зн. побач з чалавекам, небяспечнае. Папуляцыі ўдодаў змяншаюцца.

Таму, каб зберагчы гэтых птушак, кіраўніцтва грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” вырашыла аб’явіць удода птушкай 2013 года, і вясной падраздзяленні АПБ правядуць біятэхнічныя мерапрыемствы па вырабе і засяленні штучных гняздоўяў.