Я пошукам чароўнасці жыву

Я пошукам чароўнасці жыву

25 января 2013, 13:22
2034

Чым я часцей бываю у дарозе,
Тым больш як творца
ўражанні бяру.
І вось ужо я ў горадзе Бярозе
З нязменнымі сябрамі па пяру.
Мы ў госці завіталі да пясняркі,
Лірычным
аб’яднаныя радством.
І вось яна,
як сонейка з-за хмаркі,
К нам выйшла —
абласкала хараством.
Між тым хачу дадаць
з гэтай нагоды:
Я пошукам чароўнасці жыву,
І хмель дзівосны
чар экскурсавода
Адразу закружыў мне галаву.
Між тым яна
сустрэла нас гасцінна
І павяла, як дарагіх гасцей,
Па храмах,
па намоленых мясцінах,
Па помніках асветы і падзей.
Ў каледжы нам
дарылі вучні кветкі,
Нас асыпаў
апладысментаў гром,
Мінулых дзён
у музейных залах сведкі
Вялі нам сповед рэчаў языком.
Калі прыйшла
развітвацца хвіліна,
Я марыў часу маятнік спыніць,
Каб больш пабыць
з чароўнаю жанчынай,
Віно яе чароўнасці папіць.
Лічу за шчасце
з ёю я спатканне,
Няхай ёй абыякавы мой лёс,
Той з прыгажуняй
слодыч п’е кахання,
Хто зоркі дастае ёй з-пад нябёс.
А я не бог — хварэюць нават богі
Каханнем безадказным
у наш век.
Той, хто не любіць,
— сквапны і убогі,
І толькі той, хто любіць,
— чалавек!
Я ў госці ехаў з галавой цвярозай,
Цяпер я п’яны, бачна, ад таго,
Што Вас сустрэў,
і горад Ваш Бяроза
Стаў горадам кахання маяго.