Ахова здароўя жыхароў Лунінеччыны ў 2012 годзе

Летась усімі ўстановамі аховы здароўя абслугоўваўся 72.001 жыхар раёна. На аднаго жыхара ў год планавалася патраціць 1.184.955 рублёў. Фактычна гэтая сума склала 1.333.144.
Як жа выконвалася тэрытарыяльная праграма? У хуткай неадкладнай дапамогі за год было 21.227 выклікаў, у тым ліку сельскія жыхары мелі патрэбу ў неадкладнай дапамозе ў 7.925 выпадках. Да ўрачоў было 932.302 наведванні, да фельчараў — 179.530. Урачы наведалі пацыентаў на даму 98.907 разоў.
Кругласутачную стацыянарную дапамогу атрымалі 17.799 чалавек. Гэта 109% да прагнозу.
Кола абслугоўвання людзей урачамі агульнай практыкі — 13.001 (прагнозны паказчык); участковымі тэрапеўтамі — 44.797 жыхароў раёна. Пад апекай участковых педыятраў знаходзілася 14.203 дзіцяці.
Якое становішча са спецыялістамі? Штатных адзінак урачоў агульнай практыкі — 10. Яны былі заняты васьмю фізічнымі асобамі. Пасад участковых тэрапеўтаў — 27,25, занята 25,75, рэальна спецыялістаў працавала 23. Чатырнаццаць участковых педыятраў займалі 17,75 штатных адзінак.
Усяго ў мінулым годзе меўся 561 бальнічны ложак. Нарматыў — 9 ложкаў на 1 тысячу жыхароў, а фактычна было 7,8. Брыгад хуткай дапамогі налічвалася 6,5. Гэта адна брыгада на 11.077 жыхароў, а патрабуецца адна на 12 тысяч.
Пра аптэкі і пункты рэалізацыі медыкаментаў. Іх маецца 16. Гэта без аптэчных кіёскаў. Таму адна аптэка фактычна абслугоўвае чатыры з паловай тысячы жыхароў. Нарматыў жа — адна аптэка на 8 тысяч. Таксама станоўчы вынік. У дванаццаці аграгарадках працуюць аптэкі і пункты рэалізацыі медыкаментаў.
Аўтатранспарт. 12 урачэбных амбулаторый маюць па адным аўтамабілі. Адна бальніца сястрынскага догляду таксама мае аўтамабіль. Восем участковых бальніц па нарматыве павінны мець па 2 аўтамашыны, а фактычна маюць па адной.