Галіна Ліс — творчы чалавек

З малечы Галіна жыла ў вялікім суладдзі з прыродай, з паэзіяй, з роднымі і блізкімі, з сябрамі.
Смотрю в окно: луны дыханье.
С улыбкой шепчет мне она:
Всё будет — встречи, расставанье,
Звонки в тиши, в любви признанья,
Пока в душе живёт весна!
(«Весна в душе»)
Як вучылі ў сям`і, Галіна да ўсяго адносілася адказна. Разумела: каб уладкавацца ў жыцці, трэба мець спецыяльную адукацыю і прафесійныя добрыя якасці. Дзяўчына скончыла Маладзечанскі разлікова-планавы тэхнікум, атрымала накіраванне на працу ў Моўчадзь, потым у Баранавічы, дзе ў каапгандлі стала галоўным бухгалтарам. Завочна скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут. Зараз з`яўляецца дырэктарам фірмы «Поўдзень-Ліс».
В любой грусти есть свет,
А в радости боль.
В любом свете есть тьма,
А в сладости — соль.
(«В грусти свет»)
Пра такіх людзей, як Галіна Ліс, гавораць, што ў яе шчырыя і шчодрыя сэрца і душа. Яна, як той чулы сейсмограф, адчувае радасці і самоты людзей, неяк незаўважна дорыць свае сюрпрызы ім, у цяжкія хвіліны адразу ж прыходзіць на дапамогу, з вялікім задавальненнем нясе для блізкіх і родных, сяброў і пры-хільнікаў свае вершы і мастацкія палотны… Таму яна так ад светлыні сваіх пачуццяў піша:
Не могу я жить без друзей,
Точно так, как земля без людей,
Как выпитый день без зари
И как юный апрель без грозы!
Сёння немагчыма ўявіць Баранавічы без ураджэнкі Лунінеччыны. Яна адна з самых актыўных чальцоў літаратурнага аб`яднання «Ліра» пры гарадскім Доме культуры, выступае на творчых сустрэчах не толькі ў горадзе, але і ў раёне, за яго межамі, як, напрыклад, у Зэльве на славутым Ганненскім кірмашы, ў Дзярэчыне ў гонар паэта Генадзя Коўшы, у знакамітай міцкевічаўскай вёсцы Варонча Карэліцкага раёна, аб чым потым так ярка паведамілі раённыя газеты «Праца» (Зэльва) і «Полымя» (Карэлічы). З тых сустрэч мне запомніліся радкі:
Знойным летом — много тепла,
А в пьянящей весне — зелени, цвета,
А в холодной зиме — серебра, серебра,
А в печальной осени — золота лета.
Дзейсна жыве Галіна Ліс і народным клубам бардаўскай песні «Ваганты». І невыпадкова ў яе гонар быў перакладзены адзін з самых цудоўных бардаўскіх твораў Алега Міцяева «Як здорава», які ўпершыню на беларускай мове ў Зэльвенскім РДК выканала мясцовая спявачка Алена Кніга:
Выгіб гітары жоўты ты абдымаеш чуйна,
Струна асколкам рэха працне тугую высь,
Хіснецца купал неба — вялікі, зорнаснежны…
Як здорава, што ўсе мы тут сягоння сабраліся!
Першы зборнік лірыкі «Пускай душа моя для вас заговорит» Галіны Ліс пабачыў свет ў 2008 годзе, праз тры гады выйшла яе новая паэтычная кніга «Васильковые грёзы». Творы паэтэсы друкаваліся ў баранавіцкай аб`яднанай газеце «Наш край» і ў сталічных калектыўных зборніках «Дыханием единым», у выданнях «Поэзия 2010», «Паэзія 2011», «Сучасная літаратурная Беларусь» і інш.
Піша паэтэса і па-беларуску:
Вялікі камень Філарэтаў — як жывы!
Люд да яго спяшаецца, душой імкнецца…
У народзе проста кажуць: «Ён святы!»
І да гэтай святасці душою кожны дакранецца…
Гэты верш быў напісаны пасля падарожжа да знакамітага помніка нашай гісторыі, прыроды і культуры.
Піша творца і прозу. Мы ўжо згадвалі яшчэ адно яе захапленне — мастацтва. Назавём толькі некаторыя яе выдатныя карціны: «Макі ў промнях сонца», «Радасць жыцця», «Бэз», «Усход сонца на моры»…
Здзіўляешся, як хапае Галіны Іванаўны на ўсё: творчасць, працу, дом, дачку Воленьку, маці, сяброў…
Яе вельмі любяць і паважаюць паўсюль. Так, адна з аўтарытэтных баранавіцкіх паэтэс Анастасія Жук піша аб Галіне Ліс:
А найперш — яна паэтка:
Вершаў многа напісала.
Вартасцяў іх буду сведкай —
З захапленнем іх чытала.
Немагчыма не сказаць і пра тое, што Галіна Ліс — вельмі ўдзячны чалавек. У 50 гадоў, у росквіце жыццёвых магчымасцей і талентаў, нечакана для ўсіх не стала журналіста, паэта і барда Ігара Іванова. Галіна разам з аднадумцам Сяргеем Карповічам ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая зладзіла ўражлівую вечарыну памяці ў гонар выдатнай асобы…