Лунінеччына ў 2012 годзе

Лунінеччына ў 2012 годзе

07 февраля 2013, 17:00
583
Насельніцтва і занятасць (студзень-лістапад): у раёне пражывала 70.221 чалавек (пазалетась - 71.128). У параўнанні з такім жа перыядам 2011 года колькасць насельніцтва зменшылася на 907 асоб. У эканоміцы занята 29.142 чалавекі, што на 765 працаздольных менш, чым у 2011 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,9% да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн. руб.) склаў 1.854.531 (у 2011 годзе — 1.158.038). Запасы гатовай прадукцыі (студзень-лістапад) на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 74.871 млн. рублёў. Гэта 49% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці.

Сельская гаспадарка: вытворчасць у сельскагаспадарчых арганізацыях склала 112,3% да адпаведнага перыяду 2011 года. Намалочана зерня (у вазе пасля дапрацоўкі) 63.519,5 тон (у 2011 годзе — 44.056,7). Ураджайнасць — 27,3 ц/га (была 23,1). Бульбы накапана 20.142,4 тоны (15.742,8). Ураджайнасць — 181 ц/га (147). Агародніны сабрана 3.169,3 тоны (3.210,1).  Ураджайнасць – 270 ц/га (194).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 5.811 тон (5.818); малака надоена 56.365 тон (54.454).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 711,6 млрд. рублёў, гэта 52,9% да адпаведнага перыяду 2011 года. Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 26.498 м2 (2011 — 30.255).

Гандаль: рознічны таваразварот склаў 981,5 млрд. рублёў (582,8). Гэта 108,7% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём у студзені-лістападзе быў       92.174,8 тысячы долараў ЗША (113.036,8).

Фінансы: чысты прыбытак (студзень-лістапад) атрымаўся ў памеры 213.104 млн. рублёў (153.074); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 15% (летась — 5).

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася на 1 кастрычніка 4.726 м2 маёмасці (5.240). Каэфіцыент выкарыстання аб’ектаў — 98,9%.

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата за студзень-лістапад — 3.154,4 тысячы рублёў (у 2011 годзе — 1.615,5). Рэальная зарплата — 118,9% да адпаведнага перыяду леташняга года.