«Магніт» — новы цэнтр

«Магніт» — новы цэнтр

07 февраля 2013, 17:00
876
Першага лютага шмат гараджан і гасцей Лунінца сабралася каля будынка на перакрыжаванні вуліц Краснай і Блока. Многія не пазнавалі збудаванне, якое не выкарыстоўвалася каля 30 гадоў.

Старэйшае пакаленне памятае, што тут завод «Палессеэлектрамаш» збіраўся адкрыць рэстаранны комплекс. Але ішоў час, змяняліся абставіны, а на аб’екце і конь не валяўся. І вось два гады назад справа зрушылася з месца. Будынак выкупілі прадпрымальнікі Юнкевічы. І хаця абяцалі аддаць за адну базавую велічыню, прыйшлося на аўкцыёне заплаціць больш за два дзясяткі мільёнаў рублёў.

Два гады ўпартай працы — і вось вынік. У Лунінцы з’явіўся сучасны гандлёвы цэнтр «Магніт». Немалы ўклад у яго добраўпарадкаванне, аздабленне, дызайнерскае рашэнне ўнеслі і іншыя бізнесмены, якія папярэдне ўклалі сродкі ў абсталяванне сваіх гандлёвых кропак, а іх на другім паверсе нямала.

Як заўсёды, па традыцыі, былі словы прывітання, уручэнне сімвалічнага ключа, разрэзванне чырвонай стужкі, хлеб-соль з песнямі, канцэрт самадзейных артыстаў.