Баліць Афганістан…

Баліць Афганістан…

16 февраля 2013, 18:55
667
У раённым музеі прайшлі тэматычныя экскурсіі «У маёй душы баліць Афганістан», прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Апрача музейных супрацоўнікаў на чале з дырэктарам Валянцінай Шуляк, удзел у сустрэчах з навучэнцамі прынялі былыя воіны-«афганцы» Уладзімір Васільевіч Біліба і Мікалай Якаўлевіч Грэбень (на здымку). Экскурсіі былі размеркаваны на некалькі дзён — у першы з іх у музей былі запрошаны вучні Палескай СШ, СШ №2  г.Лунінца, навучэнцы прафесійнага каледжа сельгасвытворчасці… Прагучалі ўспаміны аб той далёкай вайне, што забрала жыцці 771 беларуса, сярод якіх былі і дзевяць нашіх землякоў.