Машэраў — хто ён?
22 февраля 2013, 12:00

Машэраў — хто ён?

Кім сапраўды быў Машэраў - кіраўніком, які Беларусь сялянскую пераўтварыў у індустрыяльную, зрабіў яе першай паводле канцэнтрацыі навукаёмістай вытворчасці, альбо выканаўцам «лініі Масквы», пры якім канчаткова зніклі ў гарадах беларускамоўныя школы, а меліярацыя Палесся ператварылася ў экалагічную катастрофу?
Поделиться

У гэтым месяцы Пятру Машэраву споўнілася б 95 гадоў. Ён нарадзіўся 28 лютага 1918 года. З 1965-га з’яўляўся першым сакратаром ЦК КПБ. Розныя меркаванні наконт гэтай асобы, існуюць розныя версіі наконт ягонай гібелі.

Прайшло шмат часу, але амаль нічога не змянілася ў стаўленні чыноўнікаў меншага рангу да вышэйшых. Аднойчы ў Луніне я спытаўся ў мясцовага жыхара, чаму па вуліцы Сялянскай дамы мясцовых жыхароў пафарбаваны толькі з таго боку, што павернуты да ву-ліцы. Мне расказалі, што некалі на жывёлагадоўчы комплекс Хваецкае з візітам ехаў Машэраў. А каб маршрут падаваўся больш прывабным, сельсавет выдаў гаспадарам дамоў па Сялянскай па некалькі літраў фарбы. Яе хапіла толькі на фасад. А больш і не трэба. З машэраўскага лімузіна на вялікай хуткасці вясковыя дамы падаваліся яркімі і досыць прывабнымі. Нешта падобнае робіцца і зараз, калі едзе з візітам нейкі вялікі чыноўнік.