Пра Белае возера

Пра Белае возера

01 марта 2013, 12:00
2176
Паважаная рэдакцыя! Перабіраючы архіўныя матэрыялы лагера, “наткнуўся” на машынапісны тэкст верша вядомага беларускага паэта Пімена Панчанкі “Белае возера”, дзе лірычна і дакладна паэт распавядае пра жамчужыну нашай Лунінеччыны.

Хочацца, каб і чытачы газеты, аматары прыроды і роднага слова яго прачыталі.

Як расказваюць сведкі падзей, Панчанка напісаў верш за нейкую гадзіну летам 1975 года, будучы тут праездам на кароткім адпачынку.

Белае возера
Вы не былі на Белым возеры, не?
Дык не кампанія вы мне.
Вам бы ўсё на поўдзень, на курорт,
Там і мора, там і горы, і віно там першы сорт.
Так і трэба вам, адступнікам, а нам
Сонца будзе, юшка будзе і сто грам.
Можа я сакрэт палескі выдаю:
Пра куточак запаведны зноў пяю.
Дзе імклівей Случ да Прыпяці бяжыць
Недалёка дзіва дзіўнае ляжыць.
Ты ляжыш паміж высокіх берагоў
Дзіва белае, а рыба — для багоў.
Маладзееш ад празрыстых ясных вод
Ёсць малькі тут, ёсць і ясельны народ.
Ёсць дашкольнікі і школьнікі — усе
У сваёй адменнай рыбінай красе.
Ёсць адборныя цяжкія бугаі:
Плясне гэткі па вадзе — гудуць гаі…
Сосны стромкія глядзяцца у ваду —
Пэўна, раяцца, адвесці як бяду.
Бо наваліцца рыбацкая арда —
Стане чорнай наша белая вада…
Хоць і сам не гаспадар я тут, а госць
Не на рыбу клічу вас — на прыгажосць.
Вы паедзеце? Дык шлях праз Салігорск.
Не паедзеце — нам з возерам не горш.

Последние новости